19 чэрвеня ў Мінску адкрываецца XV Сусветны кангрэс рускай прэсы.
Форум арганізаваны Сусветнай асацыяцыяй рускай прэсы, інфармацыйным агенцтвам БелТА пры падтрымцы інфармацыйнага агенцтва Расіі
Паводле інфармацыі арганізатараў, у праграме кангрэсу, які будзе доўжыцца да 23 чэрвеня,— пленарныя пасяджэнні ў Нацыянальнай бібліятэцы, а таксама наведванне Брэсцкай крэпасці (у ноч з 21 на 22 чэрвеня, гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны) і Белавежскай пушчы.
Чакаецца, што пленарнае пасяджэнне кангрэса 20 чэрвеня адкрые Аляксандр Лукашэнка.
Сусветны кангрэс рускай прэсы — традыцыйная штогадовая сустрэча кіраўнікоў рускамоўных СМІ замежжа, Расіі, іншых замежных СМІ, на якой абмяркоўваюцца актуальныя пытанні развіцця сусветнай рускамоўнай інфармацыйнай прасторы, захавання рускай мовы, чацвёртай па распаўсюджанасці ў свеце.