Магілёў. Аляксей П., сямейны чалавек, забыўшы стыд, грэх, Бога і свае павіннасці перад сям’ёй стаў блудзіць з дзеўкай Т. К. Яго жонка жадаючы ўсё гэта скасаваць, падпільнавала на дарозе Т. К. і пачала яе біць. Ад таго біцця галава ў дзеўкі не адвалілася, і мужык да кабеты не вярнуўся, але сабе нешчаслівая кабеціна нарабіла бяды, бо тая дзеўка падала ў суд за разбой і грабёж на дарозе.

«НН». № 24–25. 1913.

Сакрэтная місія Мясніковіча. Немагчымае здарылася. У Вашынгтоне адбыліся сакрэтныя беларуска-амерыканскія перамовы. Вёў іх ад імя афіцыйнага Мінска Міхаіл Мясніковіч. Кантакты на дыпламатычным узроўні працягваюцца, як у Беларусі, так і ў ЗША.

«НН». № 23. 2003.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?