У Беларусі за грубыя парушэнні пазбаўленыя ліцэнзій 12 прыватных медцэнтраў, паведаміў сёння журналістам міністр аховы здароўя Васіль Жарко ў палаце прадстаўнікоў.
«Па выніках праверак 12 цэнтраў пазбаўленыя ліцэнзій за грубыя парушэнні», — сказаў міністр. Ён растлумачыў, што парушэнні, у прыватнасці, выяўляліся ў тым, што выкарыстоўвалася састарэлае абсталяванне ці не было ўкладак для аказання экстранай дапамогі. Гэта значыць парушэнні маглі негатыўна адбіцца на здароўі пацыентаў.
Пры гэтым двойчы ў медцэнтры нават не былі дапушчаныя прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, якія прыйшлі для праверкі. Міністр удакладніў, што ўсяго было праверана 260 медцэнтраў.