Затрыманыя трое асуджаных, якія ўцяклі ў мінулую суботу з ваўкавыскай калоніі №11. Іх затрымалі сёння каля 12:00 у Шчучынскім раёне.

Юры Багачоў, Аляксандр Купрыновіч і Іван Арбачаўскас збеглі 15 чэрвеня ў 14.30. Усе трое мелі права перамяшчэння без канвою і суправаджэння.

Па факце ўцёкаў пракуратура Ваўкавыскага раёна распачала крымінальную справу, якая перададзена для расследавання ў раённы аддзел Следчага камітэта Беларусі. Справа заведзена па ч. 2 арт. 413 КК (уцёкі з папраўчай установы, учынены групай асоб па папярэдняй змове).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?