Намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны заявіў журналістам 19 чэрвеня ў Мінску, што Нацыянальны банк Беларусі не бачыць перадумоваў да паслаблення курсу беларускага рубля.

«Цяпер макраэканамічных перадумоваў да паслаблення беларускага рубля няма. Я

к сітуацыя будзе развівацца да канца года, паглядзім, але пакуль перадумоў да дэвальвацыі рубля няма», — сказаў Надольны.

Ён падкрэсліў, што сёння сістэма курсаўтварэння арыентавана на попыт і прапанову. «Цяпер Нацбанк ажыццяўляе станоўчыя інтэрвенцыі, гэта значыць мы выкупляем лішак валюты, які ёсць на рынку, для таго каб не спрыяць залішняму ўмацаванню рубля», — сказаў Надольны.

Ён заявіў, што ў Нацбанку не пераследуюць мэты «моцнага ўмацавання рубля».
Па словах Надольнага, калі ў далейшым сітуацыя на валютным рынку будзе спрыяць моцнаму паслабленню рубля, то Нацбанк будзе спакойна і стрымана каардынаваць гэты працэс для згладжвання рэзкіх ваганняў.
Прадстаўнік Нацбанка таксама адзначыў, што ёсць перадумовы для зніжэння стаўкі рэфінансавання.
«Мы ў сваёй працы арыентуемся на макраэканамічныя паказчыкі работы эканомікі, — сказаў ён. — Калі гэтыя сегменты будуць функцыянаваць станоўча, то ёсць перадумовы для зніжэння стаўкі. Але рабіць гэта мы будзем паступова, спакойна, з аглядкай на працу эканомікі».
Надольны паведаміў, што тэмп прыросту рублёвых укладаў некалькі скараціўся.
«Ці звязана гэта са зніжэннем стаўкі рэфінансавання, складана сказаць. Напэўна, гэта аказала пэўны ўплыў. Але прырост пакуль усё-ткі ёсць», — дадаў ён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?