Ганна Радзюк і Наталля Скалковіч. Фота Аляксандра Корсакава, TUT.BY.
Фарны касцёл у Навагрудку, від з замкавай гары. Фота Паўла Печанко.
Фота Аляксандра Корсакава, TUT.BY.
Фота Аляксандра Корсакава, TUT.BY.
Драўляныя макеты касцельных варот у поўным памеры дзяўчыны рабілі сваімі рукамі. Фота Аляксандра Корсакава, TUT.BY.
Дыплом выпускніц Беларускай акадэміі мастацтваў найвышэйшую адзнаку ўжо атрымаў — праект абноўленага інтэр’ера фарнага касцёла ў Наваградку ўхвалілі ў Міністэрстве культуры і ў Ватыкане. Учора студэнткі абаранялі дыплом у Музеі сучаснага мастацтва, у Мінску. Што ж такога прапанавалі
Студэнткі Ганна Радзюк і Наталля Скалковіч абаранялі агульны дыплом: адна ў кірунку інтэр’еру, другая — у кірунку мэблі. Прычым інтэр’ер і мэбля прыйшлося вырабіць досыць незвычайныя: дыпломніцы працавалі над культавым будынкам — фарным касцёлам у Наваградку.
Прэзентацыя дзяўчат уражвае: велізарны планшэт з чарцяжамі фрагментаў абноўленага інтэр’ера касцёла і аб’ёмныя макеты з кардона і дрэва. Усё гэта дапамагло прысутным лепш уявіць тое, пра што распавядалі студэнткі. Архітэктар Алег Вараб’ёў, які з’яўляўся членам прыёмнай камісіі, адзначыў выдатны беларускую мову — дзяўчаты менавіта на роднай мове абаранялі дыплом, што выкладчыкам даводзіцца чуць рэдка.
Касцёл у Наваградку знакаміты тым, што менавіта ў ім быў заключаны шлюб паміж Ягайлам і Соф’яй Гальшанскай, там жа быў ахрышчаны Адам Міцкевіч. За больш чым600-гадовую гісторыю касцёл неаднаразова перабудоўваўся.
Моцна ў інтэр’ер касцёла маладыя дызайнеры не ўмешваліся — у працы над культавымі будынкамі галоўны пасыл — не нашкодзь. Таму працу над інтэр’ерамі касцёла дзяўчаты пабудавалі на тым, каб вылучыць дзве святыні: ўшанаваць памяць закатаваных гестапаўцамі ў 1943 годзе
Першае, што мы бачым, уваходзячы ў касцёл, гэта зорнае неба. Яно было намалявана яшчэ пры жыцці
— Грабніца застаецца на тым жа месцы, але набывае крыху іншы выгляд. Яна будзе ўпрыгожана асаблівым аздабленнем. На верхняй частцы грабніцы з’явіцца надпіс на беларускай мове, раней пра тое, што тут ляжаць мошчысясцёр-назарэцянак , можна было прачытаць толькіпа-польску .
З’явяцца нават імёны закатаваных манашак. Аднак яны будуць «схаваныя» за асаблівай канструкцыяй. Тое, што іх нельга проста так ўбачыць, на думку аўтараў праекта, надасць ідэі асаблівы сакральны сэнс.
— Насупраць грабніцы можна ўбачыць ўваход у маленькую капліцу. Яна звонку не бачная. На макеце мы зрабілі разрэз, каб вы маглі ўбачыць, што там будзе знаходзіцца. Зараз там дапаможнае памяшканне, але па праекце было вырашана прысвяціць гэтую капліцу разбураным касцёлам.
У ваколіцах Навагрудка вясковыя жыхары на руінах касцёлаў збіралі дошчачкі, якія ўмуроўваліся ў сцены будучых касцёлаў. У іх знаходзяцца мошчы святога, у гонар якога будзе названы касцёл. Дзяўчаты спраектавалі спосаб экспанавання гэтых святынь.
Перад адмысловымі варотамі касцёлаў можна «ўкленчыць» і паглядзець на вобразы разбураных касцёлаў праз краты. Яны будуць так падсвечвацца ў цемры, што будзе стварацца адчуванне святынь, якія лятаюць ў прасторы.
Прадстаўлены дыпломны праект выклікаў бурнае адабрэнне прыёмнай камісіі. А архітэктар Алег Вараб’ёў, які ўваходзіў у камісію, асабліва пахваліў дзяўчат за выкарыстанне беларускай мовы пры абароне дыплома. Сапраўды, такое даводзіцца чуць ня часта. Рэцэнзент і кіраўнікі папрасілі для дыпломніц самай высокай ацэнкі.
Аднак гэтую самую высокую ацэнку Ганна Радзюк і Наталля Скалковіч ўжо атрымалі: іх праект зацверджаны ва ўпраўленні па ахове помнікаў Мінкульта на рэалізацыю. Сучасныя
Рэстаўратар і кіраўнік творчай майстэрні «Басталія» Фёдар Сарока быў кіраўніком праекта з пункту гледжання рэстаўрацыйнай працы. Ён адзначыў, што маладыя дызайнеры пранікаюцца тэмай працы ўжо некалькі гадоў.Да Акадэміі мастацтваў дзяўчыны скончылі
За рэалізацыю праекта ў фарным касцёле возьмуцца ўжо гэтым летам.
Дзяўчаты паспелі прыняць удзел у адраджэнні такіх аб’ектаў, як Спаская царква