Кіно22

«У спецкамендатуры фільм выклікаў дыскусію»

Сёння ў Мінску пакажуць “Каб скончыць войны” па-беларуску.

“Увогуле, гісторыя гэтага фільма вельмі цікавая. – расказвае Андрэй Кім, намаганнямі якога фільм Канінгема загучаў па-беларуску. - Нядаўна мы усвядомілі, што з тузіна стужак, што мы агучылі большасць — гэта рэальныя гісторыі. "Каб скончыць войны" таксама ў гэтым спісе.

У свой час, калі я паглядзеў гэты фільм ён вельмі моцна пераклікнуўся з тымі падзеямі, што я перажыў, я вельмі добра разумеў сітуацыю, якая там паказана . Зразумела, што мой досвед у сто разоў слабейшы за тое, што перажылі гэтыя людзі і што яны бачылі”.

Фільм расказвае пра шатландскі батальён, што трапіў у палон да японцаў.Спрабуючы выжыць ў нечалавечых умовах, кожны з іх змяняецца — хтосьці рыхтуе помсту, а для іншых палон робіцца падставай задумацца пра сэнс існавання і змяніць сваё жыццё назаўсёды.

Таксама моцным уражаннем было тое, што ў канцы фільма паказваюцца галоўныя героі, дакладнее іх рэальныя прататыпы: палонны шатландзец і яго японскі ахоўнік, старыя людзі, што ўскладаюць кветкі да мемарыялу загінулых у другой сусветнай вайне. – кажа спадар Кім. - Магу дакладна сказаць, што для некалькіх чалавек, што былі на прэм'ерным паказе тады, ў 2010 годзе, гэты фільм стаўся першым крокам для таго, каб перайсці на беларускую мову. І таксама першым крокам да яшчэ большай перамены ў іх жыцці
”.

У фільме Канінгэма адсутнічаюць жаночыя рэплікі – дзеянне адбываецца ў лагеры для ваеннапалонных, дзе жанчын не было. Ролі агучылі Павал Харланчук і Уладзімір Глотаў. Адным з першых гледачоў фільма стаў Павал Севярынец.

“Так выйшла, што ён паглядзеў гэта не толькі сам, але разам з усёй спецкамендатурай Купліна ў поўным складзе, ўсімі зняволеннымі! Севярынец сказаў, што стужка выклікала вялікую дыскусію”. – кажа Кім.

Паглядзець фільм можна сёння, 20 чэрвеня на пляцоўцы ME100 Пачатак а 19-й гадзіне, кошт квіткоў – 20 000 рублёў.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць