Цуранаў у адказ Бандарэнку: «Я ніколі б не здымаў Pussy Riot»
«Шакаваны рашэннем журы Belarus Press Photo прысудзіць
«У газеце мы звычайна рыхтуем матэрыялы і пра зняволеных і пра супрацоўнікаў калоній, — каментуе сітуацыю Вячаслаў Цуранаў. — Бо праца апошніх таксама вельмі складаная і небяспечная. Можна паехаць па заданні, можна праявіць ініцыятыву, і ў газеце выйдзе вялікі матэрыял.
Канечне, я маю свае густы і прынцыпы. Напрыклад, я ніколі б не здымаў Pussy Riot, у тым ліку калі б была магчымасць фатаграфаваць іх за кратамі. Меркаванне гледачоў для мяне таксама важна, але ў першую чаргу я прыслухоўваюся да таго, што кажуць прафесіяналы. Ацэнка журы для мяне вельмі важная».
Да сваёй перамогі Вячаслаў ставіцца вельмі спакойна. «Я і раней займаў прызавыя месцы ў конкурсе „
Сябра журы, фатограф Associated Press у Беларусі Сяргей Грыц кажа, што таксама паставіў серыі Цуранава найвышэйшы бал. «Я лічу гэтую серыю прафесійнай журналісцкай работай, аўтар на ўсе сто адсоткаў выкарыстаў свае магчымасці і кантакты для таго, каб раскрыць тэму і найлепш аформіць яе. Трэба разумець, што ўсе такія здымкі праводзяцца па ўзгадненні з адміністрацыяй і з самімі зняволенымі. У выніку ж атрымаўся сапраўды выбітны матэрыял.
Прафесійныя фотажурналісты на выбар журы не нападаюць, — працягвае Грыц. — Каментуюць тыя, каму няма чаго рабіць. Гэта як шум на футбольным полі: усе з трыбун крычаць, што і як рабіць спартоўцам.
Магчыма, такая рэакцыя ўзнікла яшчэ і
Сёлета ў журы ўвайшлі ваенны фатограф Юрый Козыраў, намеснік кіраўніка конкурсу World Press Photo Мартэн Коэс, дырэктар фотаслыжбы «Рускага рэпарцёра» Андрэй Паліканаў, шэф маскоўскага бюро Associated Press Аляксандр Землянічанка, фатограф і дырэктар па міжнародных сувязях і развіцці EPA Марыя Манн, прэзідэнт Клуба
Безумоўна, вынікі конкурсу залежаць ад складу журы. Па словах арганізатара Вадзіма Заміроўскага, ён пільна сочыць за балансам і імкнецца запрасіць прафесіяналаў з розных сфер фатаграфіі.
«У нас ёсць спецыяльны зачынены сайт, доступ да якога маюць толькі арганізатары і журы, — кажа Вадзім Заміроўскі. — Туды мы выкладаем здымкі, і ў каментарах ідзе абмеркаванне і ставяцца балы. Пасля цырымоніі гэтыя звесткі не знікаюць, то бок увесь працэс галасавання ёсць на гэтым сайце. Але я спадзяюся, што да публічнага абмеркавання гэтых дадзеных у нас не дойдзе».
Вадзім паведаміў, што ўчора яму тэлефанавала незнаёмая жанчына, якая выказала спадзяванні, што праект «Прэс-фота Беларусі"будзе як мага хутчэй зачынены, а імёны пераможцаў — выкрэсленыя з гісторыі беларускай журналістыкі.
«Выглядае гэтая істэрыя так, быццам рэпер з Брукліну прыйшоў у оперу і выказвае незадаволенасць рэчытатывам выступоўцаў», — усміхаецца Вадзім.
Каментары