Усяго год, як яна пакінула Мінск. Каб не быць самотнай, перасялілася жыць побач з сынам Дзмітрыем Філімонавым — у свой час вядучым папулярнай беларускай тэлеперадачы «Крок». Перад ад’ездам ёй была задумана кніга ўспамінаў пра дзяцінства, праведзенае ў акупаваным Мінску. Асобныя артыкулы з кнігі пабачылі свет у расійскім часопісе «Русский пионер». Кніга чакае свайго выдаўца.

За сваё жыццё Алена Рыгораўна напісала больш за дзясятак кніг. Асаблівую вядомасць ёй прынеслі кнігі пра Хатынь («Жаворонки над Хатынью» і «Распятая Хатынь»), а таксама кніга «Калі ўцякала сонца» (пра творчасць, жыццё і пакуты яе бацькі, вядомага беларускага драматурга і сцэнарыста пачатку 1930 гадоў мінулага стагоддзя Рыгора Кобеца). Ва ўсіх сваіх творах пісьменніца была гранічна шчырай, гаварыла словам праўды. Не аднойчы яна выступала ў беларускай прэсе як выдатны палеміст.

Тыя, хто ведаў Алену Рыгораўну, назаўсёды захаваюць памяць пра гэту сумленную жанчыну.

Рэдакцыя «Новага часу» далучае свае словы жальбы і смутку з нагоды зыходу з жыцця Алены Рыгораўны Кобец-Філімонавай. Мы добра ведалі яе. Яна друкавалася на старонках нашай газеты. Выказваем свае шчырыя спачуванні родным і блізкім Алены Рыгораўны.

    • Рэдакцыя «НН» далучаецца да спачуванняў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?