Кадр з фільма.

Кадр з фільма.

Кадр з фільма.

Кадр з фільма.

Кадр з фільма.

Кадр з фільма.

Рэжысёр Валер Мазынскі скончыў працу над фільмама «Глыбоцкая змова» — увосень стужка выйдзе на тэлеканале Белсат. Фільм расказвае пра беларускае антысавецкае паполле ў Паставах і Глыбокім пасля вайны. «Яны дзейнічалі ў адзін час з смаргонска-мядзельскай групай Расціслава Лапіцкага, хоць нават не ведалі пра яе існаванне», — кажа рэжысёр.

Ён сустракаўся з некаторымі ўдзельнікамі падпольнай групы, якія жывуць і сёння. «Шэсць чалавек, усе яны засталіся беларускамоўнымі, — расказвае Валер Мазынскі. — Упершыню пра Саюз беларускіх патрыётаў, да якога яны належалі, стала вядома ў 90-я, калі выйшла кніга ўспамінаў».

«Пасля вайны ў Паставах з’явілася арганізацыя „За Беларусь“, а ў Глыбокім — „Саюз беларускіх патрыётаў“. — расказвае спадар Мазынскі. — Яны мелі адзіную мэту: вывучаць беларускую мову, выкладаць яе, несці беларускую культуру людзям. Так адбылося, што ў пастаўскую групу адразу быў укаранёны чэкіст, які падбухторваў астатніх перайсці да тэрарыстычнай дзейнасці. Аднак сябры Саюза трымаліся іншага плану дзеянняў — яны даведаліся пра філаматаў і філарэтаў, імкнуліся перймаць іх прынцыпы…»

Не дачакаўшыся тэрарызму ад беларускай моладзі, спецслужбы самі зладзілі правакацыю: адключылі святло ў Глыбокім напярэдадні выбараў. Абвінавачванне гучала як «спроба сарваць выбары». Было арыштавана 44 чалавекі, наймякчэйшыя прысуды былі — восем гадоў турмы. Чацвёра былі асуджаныя на смерць, але расстрэл замянілі на 25 год турмы.
«У выніку ўсіх рэабілітавалі пасля смерці Сталіна, — кажа Валер Мазынскі. — У рэшце рэшт яны вярнуліся на радзіму, жывуць у Паставах, у Глыбокім. Пры гэтым яны змаглі захаваць сваю любоў да беларушчыны».

Фільм «Глыбоцкая змова» мае быць паказаны на пачатку восені. Тым часам Валер Мазынскі зараз пачаў працу над фільмам пра выбітнага гісторыка Міхася Чарняўскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?