Чытач даслаў каментар да артыкула Скандынаўскія «жахі»

Жыву ў Нарвегіі 22 гады. Сам з Гродна. Можна сказаць проста — гэта трызненне і хлусня, але вас, мабыць, гэта не задаволіць. Што ж, гэта вашы праблемы, а нам ўжо дазвольце вырашаць нашы. Вар’ятку-даму з Расіі няма сэнсу каментаваць: усе жадаючыя знойдуць сотні відэаадказаў з Нарвегіі былых «савецкіх» (расейцаў, украінцаў, беларусаў, казахаў, прыбалтаў).

Зараз наконт відэа гей-параду. Вось як лёгка выдаць жаданае за сапраўднае! Нікому ў галаву не прыходзіць, што ўзрост сэксуальнай актыўнасці — 16 гадоў, што многія падлеткі да гэтага ўзросту «пакінулі шафу» (нарвежскі выраз «kom seg ut av skapet») і паказалі сваё сапраўднае сэксуальнае «я». Прычым яно, гэтае «я», не перашкаджае ім наведваць школу ці іншыя навучальныя ўстановы. І ніхто іх не сустракае ў цёмным школьным двары з бітай у руках.

Па статыстыцы пэўны працэнт насельніцтва Зямлі — іншай арыентацыі. З гэтым нічога не зрабіць. Гэтая іншая арыентацыя жыве спакойна ў Нарвегіі. Мне напляваць на іх сэксуальныя ўцехі, пакуль яны плацяць падаткі і не парушаюць правілы дарожнага руху. У пачатку калоны дэманстрантаў ішла менавіта такая моладзь. Апошнімі з дзіцячымі вазкамі ішлі лесбійскія пары, што нарадзілі дзяцей метадам штучнага апладнення.

Пра маральнасць можна гаварыць асобна. Усіх маралістаў папрашу для пачатку навесці парадак у сваім доме. Было мноства «тых, хто спачувае», звычайных людзей, якія проста падтрымліваюць гэты рух, застаючыся пры гэтым цалкам нармальнай сэксуальнай арыентацыі. У чым праблема? Чаго тут дзьмуцца на ўвесь экран і пырскаць слінай. Што, у Беларусі ўжо няма сваіх праблем? Вы хоць бы раз з’ездзілі ў Скандынавію, перш чым займацца асуджэннем ўсіх і ўся, «маралісты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?