Брытанскі ўрад рассакрэціў сотні матэрыялаў пра НЛА. Мінабароны, якое займалася вывучэннем неапазнаных лятаючых аб’ектаў, вырашыла паказаць публіцы матэрыялы для таго, каб яна пераканалася: прышэльцаў не існуе і яны не могуць прадстаўляць ніякай пагрозы. Дакументы даступныя на сайце Мінабароны краіны.

Расследаваць паведамленні пра НЛА брытанскі ўрад пачаў у 1952 годзе. За гэты час больш за ўсё заяваў пра ўварванне прышэльцаў паступіла ў 1978 годзе (750 паведамленняў), калі ў кінатэатрах паказалі фільм Стывена Спілберга «Блізкія кантакты трэцяй ступені» аб паранармальных з’явах.

Другі пік прыйшоўся на 2009 год, калі ў Брытанію прыйшла мода на кітайскія ліхтарыкі. Тады ведамства апрацавала больш за 640 тэлефанаванняў і лістоў.

«Многія запісы аб нябесных аб’ектах дзіўнай формы і аранжавага колеру апісваюць кітайскія ліхтарыкі, хоць сам сведка іх не апазнае», — сказаў Дэвід Кларк, аўтар кнігі «Дакументы аб НЛА», заснаванай на ранейшых даследаваннях Мінабароны.

Па заяве Мінабароны, большасць паведамленняў аб НЛА маюць лагічнае тлумачэнне, і толькі частка з іх да гэтага часу неразгаданая. Сярод іх, напрыклад, заявы ад паліцэйскіх і лётчыкаў, перадае Sky News.

У 2010 годзе Мінабароны Брытаніі расфармавала спецпадраздзяленне, якое займалася вывучэннем НЛА. У ведамстве вырашылі, што за паўстагоддзя назіранняў не было выяўлена нічога, што сведчыла б пра існаванне іншапланетнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?