У чацьвер Палітычная рада Аб’яднаных дэмакратычных сілаў прыняла палажэньне адносна ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах, якія адбудуцца налета.

З трынаццаці суб’ектаў Палітрады толькі восем выказалі сваё жаданьне ўдзельнічаць у выбарах (ПКБ, БСДП (Г), АГП, Партыя БНФ, Партыя працы, Жаночая партыя «Надзея», Партыя зялёных і прадпрымальнікі), пяць адмовіліся ад удзелу (рух «За свабоду», «Малады фронт», БСДГ, БСДП «НГ» і Партыя прагрэсу і справядлівасьці).

Агулам у папярэдніх сьпісах ужо праходзяць 286 прозьвішч прэтэндэнтаў на кандыдатаў. Яшчэ не называлі сваіх прэтэндэнтаў «зялёныя» і прадпрымальнікі, таму колькасьць кандыдатаў павінна пераваліць за трыста чалавек.

Разам з тым, выконваючы абавязкі старшыні БСДП (Г) Анатоль Ляўковіч адзначыў, што ёсьць акругі, дзе ўжо шмат кандыдатаў, а ёсьць зусім пустыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?