Аварыя, у якой пацярпеў дарожны рабочы, адбылася прыблізна ў 23.15 20 чэрвеня на сталічным праспекце Незалежнасці ў раёне скрыжавання з МКАД, паведамляе Tut.by.
BMW X5 рухаўся па праспекце з боку вуліцы Каліноўскага ў напрамку Уручча. Як патлумачыў
— Трактар спыніўся ў першай паласе праспекта, дарожны працоўны выйшаў з кабіны і пачаў уборку праезнай часткі справа ад спецтэхнікі ў непасрэднай блізкасці да трактара. У гэты момант на яго здзейсніў наезд BMW X5, затым, працягнуўшы рух, уседарожнік урэзаўся ў трактар, які ад удару вылецеў на тратуар, — паведаміў AUTO.TUT.BY начальнік аддзела дазнання ДАІ Мінска Уладзімір Гайшун.
Кіроўца BMW не пацярпеў, устаноўлена, што ў момант ДТЗ ён быў цвярозы.