На пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў 21 чэрвеня разгледжаныя вынікі праведзенай аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам працы па пераглядзе спісаў грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і знаходзяцца на ўліку, на прыкладзе Брэсцкай вобласці.

Прэс-служба ўрада нагадвае, што зверка чаргі грамадзян, што маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, была арганізаваная па даручэнні кіраўніка дзяржавы з тым, каб выключыць з яе грамадзян, якія знаходзяцца ў гэтай чарзе неправамерна.

У Брэсцкай вобласці выяўлена, што зверка спісаў прайшла не ў поўным аб'ёме. У многім прычынай таму стала адсутнасць ва ўліковых справах абноўленых даных, якія дазволілі б праверыць правамернасць знаходжання грамадзян у чарзе.

Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч даручыў аблвыканкамам, Мінгарвыканкаму і Мінжылкамгасу цягам двух месяцаў поўнасцю завяршыць зверку спісаў грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і знаходзяцца на ўліку. "Гэтую работу трэба давесці да канца, дайсці да кожнай асабістай справы, паглядзець усе дакументы, — падкрэсліў ён. — Той, хто неабгрунтавана знаходзіцца ў чарзе, павінен быць зняты з яе, для таго каб падтрымкай дзяржавы маглі скарыстацца сапраўды тыя, хто ў ёй мае патрэбу".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?