Беларусы феерычна прабіліся на Еўра-2014, абыграўшы Ісландыю і Славенію

Беларусы феерычна прабіліся на Еўра-2014, абыграўшы Ісландыю і Славенію

Сёння адбылося лёсаванне мужчынскага чэмпіянату Еўропы па гандболе, які пройдзе 12–26 студзеня 2014 г. у Даніі.

Нагадаем, беларусы (галоўны трэнер — Юрый Шаўцоў) заваявалі пуцёўку на кантынентальнае першынство ў мінулую нядзелю, абыграўшы ў заключным матчы адборачнага турніру зборную Славеніі.

Супернікамі беларусаў у групе D, гульні пройдуць у Капенгагене, будуць каманды Харватыі, Швецыі, Чарнагорыі.

Склад іншых групаў:

А: Данія, Чэхія, Македонія, Аўстрыя.

В: Іспанія, Ісландыя, Венгрыя, Нарвегія.

С: Сербія, Францыя, Польшча, Расія.

У наступны раўнд з групаў выходзяць па тры каманды з групаў.

Зборная Беларусі двойчы брала ўдзел у чэмпіянатах Еўропы: у 1994 г. заняла 8-е месца, і ў 2008 г. — 15-е месца, прайграўшы ўсе тры матчы ў групе: Венгрыі (26:31), Іспаніі (31:36), Германіі (26:34).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0