У чэрвені гэтага года адбылася падзея, якога незалежная газета «Барысаўскія навіны» дамагалася восем гадоў. З мая 2005 года па распараджэнні Мінскага аблвыканкама ўсе незалежныя газеты вобласці былі выключаныя з падпісных каталогаў «Белпошты» і знятыя з кіёскаў «Белсаюздруку».
Ніякія довады і эканамічныя выкладкі не дапамагалі. І толькі цяпер газета вярнулася ў каталог. Як распавёў галоўны рэдактар «Навін» Анатоль Букас, вяртанне выдання ў Мінскі абласны каталог адбылося шмат у чым дзякуючы Асацыяцыі рэгіянальных выдаўцоў «Аб’яднаныя масмедыя» і яе выканаўчаму дырэктару Ганне Ягоравай.
Засталася справа за «малым» — дамагчыся вяртання газеты ў кіёскі Белсаюздруку.