Супрацоўнікі паліцыі ў ноч на суботу ўзялі штурмам офіс праваабарончага руху «За правы чалавека» у цэнтры Масквы. Як паведамляюць карыстальнікі Twitter, у выніку жорсткіх дзеянняў АМАПа пацярпеў кіраўнік цэнтра Леў Панамароў, а таксама яго прыхільнікі.

«ФСБ і АМАП спусцілі Льва Панамарова і мяне з лесвіцы офіса ЗПЧ. Пашкодзіў руку і нагу да крыві. Чакаю хуткую», — напісаў у сваім мікраблогу лідар партыі «Яблык» Сяргей Мітрохін.

Як паведаміў сябра Каардынацыйнага савета апазіцыі Пётр Царкоў, усіх супрацоўнікаў руху сілай вывелі з офіса. У памяшканнях засталіся толькі супрацоўнікі прыватнага ахоўнага прадпрыемства і байцы спецпадраздзяленняў МУС.

Акрамя Мітрохіна, падтрымаць праваабаронцаў прыехаў дэпутат Дзярждумы Ілля Панамароў. Паліцыя не выпускала ні праваабаронцаў, ні Панамарова з Мітрохіным з памяшкання, і ўсе яны перамаўляліся з журналістамі і паплечнікамі праз акно або з дапамогай сацыяльных сетак.

У Малы Кіслаўскі завулак вечарам у пятніцу таксама прыехалі ўпаўнаважаны па правах чалавека ў Расійскай Федэрацыі Уладзімір Лукін і маскоўскі амбудсмен Аляксандр Музыканцкі, але іх прыватныя ахоўнікі і паліцыянты доўга не прапускалі ў памяшканне, як і адвакатаў Карыну Маскаленка, Мікалая Полазава і Віялета Волкаву.

Затым Лукіна прапусцілі, ён некаторы час прабыў у офісе, а выйшаўшы разам з Іллёй Панамаровым сказаў, што гэты канфлікт трэба вырашаць у судзе.

Рух «За правы чалавека» займаў памяшканне ў Малым Кіслаўскім завулку з моманту стварэння руху ў канцы 1997 года. У яго склад уваходзяць больш за 120 праваабарончых арганізацый, якія працуюць у розных рэгіёнах Расіі.

Гэтыя арганізацыі працуюць з многімі тыпамі парушэнняў правоў чалавека і аказваюць грамадзянам кансультацыйную і юрыдычную дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?