Белстат падлічыў долю хатніх гаспадак, у якіх кіруюць мужчыны і жанчыны.
Пад хатняй гаспадаркай разумеецца група асобаў, якія разам жывуць, харчуюцца, маюць хоць трохі агульны бюджэт. Фактычна — сям’я.

Яшчэ ў 2005 годзе 54% хатнімі гаспадаркамі кіравалі жанчыны. Адпаведна, на кіраўнікоў-мужчын заставалася 46% гаспадарак. За наступныя восем гадоў прапорцыя істотна змянілася.

Цяпер жанчыны кіруюць у 70% гаспадарак. А мужыкі — менш чым у траціне.

У сельскіх сем’ях дагэтуль захоўваецца амаль поўны парытэт — 50,5/49,5 — на карысць жанчын.

Прычым вясковых мужыкоў-гаспадароў больш на Брэстчыне (64%) і Гродзеншчыне (59%).
На Віцебшчыне — усяго 38%.

Адпаведна, у гарадах жанчын-кіраўнікоў істотна больш. Гэта дасягаецца ў тым ліку і за кошт таго, што ў гарадах жыве шмат удоваў. Фактычна яны з’яўляюцца кіраўнікамі хатніх гаспадарак па змоўчанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?