22 чэрвеня ў музеі Максіма Багдановіча ў Гродне адбылося адкрыццё выставы «…Ён быў проста лепшым» з нагоды 10-й гадавіны смерці Васіля Быкава і 72-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Васіль Быкаў прайшоў праз пекла вайны і на сабе адчуў яе страшэнную сутнасць, менавіта таму раннія апавяданні пісьменніка, як і многія пазнейшыя яго творы, прысвечаны ваенным падзеям.
На выставе прадстаўлены фотаздымкі Васіля Быкава і яго сяброў, знаёмых, рукапісы, дакументы і кнігі пісьменніка.
Падчас вернісажу адбылася прэзентацыя кінафільма Сяргея Лазніцы «У тумане», які быў зняты паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава.
0
0
0
0
0
0