Мінэканомікі павышае мінімальныя адпускныя цэны на гарэлку. Яны вырастуць больш чым на 25%. Пра гэта паведамілі ў канцэрне Белдзяржхарчпрам.

«Мінімальная цанат, па якой прадпрыемствы змогуць прадаваць гарэлку гандлёвым сеткам, павялічыцца з 21 500 да 27 000 рублёў за паўлітра, — распавяла прэс-сакратар Белдзяржхарчпрама Алена Кравец. — Дакладная дата павышэння цаны пакуль не зацверджана, але Мінэканомікі ўжо вызначыла, што яно адбудзецца ў ліпені.

Гэта значыць, што вытворцы і імпарцёры алкагольнай прадукцыі, а таксама гандлёвыя арганізацыі пасля падвышэння не змогуць рэалізоўваць алкагольную прадукцыю (мацункам звыш 28%) танней 27 тысяч за 0,5 л. Хоць цяпер на паліцах крамаў і так не знойдзеш гарэлкі па такой цане, таму фактычна яе кошт павялічыцца не нашмат.

Рост цэнаў на алкаголь у ведамстве патлумачылі павелічэннем акцызаў і ўраўнаванне пошлін у краінах Мытнага саюза.

Дарэчы, пра тое, што ў Беларусі сур’ёзна падаражэе алкаголь, напярэдадні заявіў і віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік.

Апошні раз мінімальныя адпускныя цэны на гарэлку падвышаліся ў кастрычніку мінулага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?