На афіцыйнай старонцы бабруйскага футбольнага клуба «Белшына» ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» праходзіць апытанка заўзятараў пра беларусізацыю інфармацыйнага поля каманды.

«Дарагія заўзятары! Кіраўніцтва клуба праводзіць беларусізацыю ўсяго інфармацыйнага поля, пачынаючы ад рэкламных афіш, заканчваючы сайтам і футболкамі гульцоў. У сувязі з гэтым я і хачу ў вас пацікавіцца — Вы за беларускую мову ці супраць?

З Павагай, адміністратар групы і па сумяшчальніцтве спецыяліст па рэкламе ФК „Белшына“ — В. Я. Багдзеў».

На дадзены момант за беларускую мову выказаліся 82,5% удзельнікаў групы, супраць — 17,5%.

Нагадаем, што ў красавіку гэтага года гендырэктар клуба Генадзь Варакса ў адказе каардынатару кампаніі «Справаводства па-беларуску» Ігару Случаку выказаў спадзяванне, «што ў будучыны клуб здолее пашырыць сферы выкарыстання беларускай мовы не толькі ў часе спаборніцтваў, але і ў паўсядзённым жыцці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0