Інцыдэнт адбыўся ў суботу днём — у 15:15 на пульт МНС паступіла паведамленне, што паблізу вёскі Брускаўшчына, каля Хажова, з вышыні 50 м зваліўся мотапланер.
У момант аварыі ў самалёце знаходзіліся два чалавекі, адзін з якіх гаспадар мотапланера, які ў прыватным парадку дае ўрокі пілатавання. Як удакладнілі ў МНС, абодва мужчыны пенсійнага ўзросту. З траўмамі рознай ступені цяжкасці яны дастаўлены ў бальніцу.
Гэта быў аднаматорны мотапланер «Vivat