Былы супрацоўнік Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША, які раскрыў сакрэты доступу амерыканскіх спецслужбаў да інфармацыі з тэлефонных размоваў і электроннай пошты, пераляцеў з Ганконга ў Маскву. Пра гэта паведамілі ўлады гэтай кітайскай тэрыторыі.

Ён вылецеў на законных асновах рэйсам «Аэрафлота». Пакуль няясна, застанецца ён у Расіі ці скіруецца ў Ісландыю ці Эквадор, як раней меркаваў. Расія ўжо заяўляла пра гатоўнасць надаць Сноўдэну палітычны прытулак.

Газета South China Morning Post напісала, што Сноўдэн купіў білет праз Маскву да Кубы.

У ЗША супраць Сноўдэна завялі справу па факце незаконнага разгалошвання інфармацыі, якая ёсць уласнасцю ўрада ЗША. Вашынгтон запатрабаваў ад Ганконга выдачы Сноўдэна на аснове дамовы пра экстрадыцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?