Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей выключаны са спісу асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС.
Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Рады міністраў замежных спраў ЕС у Люксембургу, паведамляе БелаПАН.
Уладзімір Макей быў унесены ў спіс асобаў, якім забаронены ўезд у ЕС у студзені 2011 года. Гэта была ацэнка ягонай ролі як кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта ў падзеях пасля прэзідэнцкіх «выбараў» 2010 года, якія скончыліся масавымі арыштамі і пагромам апазіцыі.
Макея доўгі час лічылі лідарам памяркоўнага крыла лукашэнкаўцаў. Пры гэтым ён ніколі не дыстанцыяваўся публічна ад рэпрэсій супраць іншадумцаў.
Цяпер чытаюць
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары