Мінскае «Дынама» ў 1-м раўндзе Лігі Еўропы згуляе з літоўскай «Круояй» з Пакруойіса, што на поўначы краіны.

Клуб быў заснаваны ў 1991 г. Доўга выступаў у рэгіянальных і ніжэйшых лігах, А-лігу выйшаў ў 2009 г.

У мінулым годзе заняў у чэмпіянаце Літвы 4-е месца.

У сёлетнім розыгрышы займае 5-е месца (у чэмпіянаце ўдзельнічае 9 камандаў). У 16 гульнях каманда набрала 22 пункты (6 перамогаў, 4 нічыі, 6 паразаў, розніца мячоў 21—24).

Горад Пакруойіс — маленькі, усяго 6 тыс. жыхароў, знаходзіцца ў Шаўляйскім павеце.

Паведамляецца, што першы матч «Дынама» правядзе 4 ліпеня ў Вільні, матч у адказ —11 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?