Кіраўнік рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктар Чайчыц заклікае беларусаў падпісваць дамову аб будаўніцтве жылля ці стварэнні жыллёвых кааператываў толькі з адвакатам. Пра гэта ён заявіў 24 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле слоў Чайчыца, звароты, звязаныя з праблемамі жыллёвага будаўніцтва, сустракаюцца часта, што, магчыма, звязана з некаторай легкадумнасцю беларусаў у афармленні дагавораў з будаўнічымі і іншымі арганізацыямі. «Большасць гэтых зваротаў паказвае, што калі б людзі, перш чым штосьці будаваць і заключаць дагавор з будаўнічай арганізацыяй, звярнуліся б да адваката і адвакат належным чынам склаў бы дагавор, то ў саміх будаўнікоў было б менш спакусы ашукаць, таму што яны разумелі б, што чалавек абаронены», — адзначыў Чайчыц.

Ён нагадаў, што ў многіх выпадках людзі заключалі дамову"без адваката, дзесьці ў парку, не бачачы офіса, не знайшоўшы час праверыць паўнамоцтвы будаўнічай арганізацыі і таго менеджара, які заключаў гэту дамову».
«Калі б быў адвакат, добрай паловы зваротаў не было б», — упэўнены кіраўнік рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Паводле яго меркавання, махляры часцей за ўсё ашукваюць даверлівых людзей, якія «належным чынам не абараняюць свае правы». «Калі чалавек знайшоў грошы на будаўніцтва кватэры, хай звернецца да адваката, гэта яго абароніць ад страты гэтых грошай, а на адвакаце ён шмат не страціць», — запэўніў Чайчыц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?