У «Вечаровым шоу з Дэвідам Летэрманам» зрабілі жарт, як кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін крадзе ў Барака Абамы чайны сервіз.
Нагадаем, што тыдзень таму была распаўсюджана навіна, што У. Пуцін прысабечыў у 2005 г. пярсцёнак пераможцы па амерыканскім футболе — Супер Боўл Рынгз.
Амерыканцы зрабілі дасціпны жарт.
«Вечаровае шоу з Дэвідам Летэрманам» — вельмі папулярная перадача на тэлеканале CBS, якую робіць вядомы амерыканскі комік. Выглядае, што расійская перадача «Вячэрні Ургант» — бляклая копія амерыканскага шоу.