Па дадзеных МНС па Саратаўскай вобласці ў аварыю трапілі 37 аўтамабіляў — «КАМАЗ», 2 аўтобусы, дзве пасажырскія «Газэлі», грузавая «Газэль», «ГАЗ» і 24 легкавыя аўтамабілі, паведамляе top.sarbc.ru. Паводле неафіцыйных дадзеных, пацярпелых транспартных сродкаў больш за сорак.

22 чалавекі пацярпелі. Двое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане, 8 — у стане сярэдняй цяжкасці, у 12-ці — лёгкія цялесныя пашкоджанні.

Паводле папярэдняй версіі, грузавы аўтамабіль, гружаны друзам, урэзаўся ў грузавік МНС у момант, калі спецыялісты службы выратвання аказвалі дапамогу пасажырам падтопленага аўтобуса. Мяркуецца, што кіроўца грузавіка не справіўся з кіраваннем з-за вялікіх патокаў вады на дарозе. Як удакладнілі ў ДІБДР, у вялікагруза адмовілі тармазы пасля чаго кіроўца уключыў аварыйку і яго «панесла» ўніз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?