У Магілёве затрымалі 53-гадовага мужчыну, які падазраецца ў педафіліі.

У праваахоўныя органы абласнога цэнтра паступіла паведамленне, што ад дзеянняў сэксуальнага характару пацярпелі дзве маленькія дзяўчынкі. Неўзабаве па гарачых слядах быў затрыманы і падазраваны ў злачынстве.

Ім аказаўся 53-гадовы магілёвец. Мужчына заманіў 7-гадовых дзяўчынак на тэрыторыю будаванага дома ў мікрараёне «Спадарожнік» у Магілёве, дзе і ўчыніў над імі гвалтоўныя дзеянні.

Зараз устанаўліваюцца ўсе акалічнасці злачынства. Абвінавачаны змешчаны пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?