Маскоўскія выпускнікі 2013 года атрымалі залатыя медалі з перакуленым расійскім сцягам (што адпавядае трыкалору Сербіі).

Адбылося «самае звычайнае разгільдзяйства выканаўцаў, якія, атрымаўшы дзве партыі залатых медалёў, адну праверылі, другую — не», заявіў в.а. кіраўніка дэпартамента адукацыі расійскай сталіцы Ісаак Каліна.

З 1,5 тысячы залатых медалёў бракаванымі аказаліся 600.

Па словах Каліны, пастаўшчык (якому будуць выстаўлены ўсе «штрафныя санкцыі») залатых медалёў на працягу 14 дзён заменіць усе бракаваныя ўзнагароды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?