У рэдакцыю «IP» звярнуліся жыхары вёскі Ніжняе Чэрніхава, якія паведамілі, што 25 чэрвеня міліцыя перакрыла вуліцу Зарэчная.

«Людзі, якія прадставіліся спецыялістамі раённай ветстанцыі, амаль нічога не тлумачачы, пачалі выводзіць свіней і парасят з адрын», — распавёў адзін з жыхароў вёскі Васіль, які пазбавіўся чатырох жывёл.

«Спачатку нічога не казалі. Потым сказалі, што афрыканская чума. Забаранілі трымаць свіней 4 гады. Прадстаўнікі сельсавета склалі акты. Усім абяцалі даць кампенсацыю: 19500 за кілаграм», — паведаміў мужчына.

Жыхары іншых вуліц, па словах Васіля, вырашылі не чакаць наступнага прыезду ветэрынараў і самі перарэзалі свіней. «Віск да вечара стаяў. Суседзі спецыяльна купілі ў горадзе два халадзільнікі, каб мяса не прапала», — адзначыў ён.

Начальнік Баранавіцкай раённай ветэрынарнай станцыі Мікалай Пакумейка растлумачыў «IP», што жывёлы, якіх канфіскавалі, хворыя рэспіраторным захворваннем. «Аналізы мы перадалі ў лабараторыю. Чым хворыя жывёлы, можна будзе даведацца прыкладна праз 3 дні», — паведаміў ён.

Дарэчы, масавы мор свіней быў зафіксаваны каля двух месяцаў таму на КПС «Усходні»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?