Дзеючы чэмпіён «Уімблдона» Роджэр Федэрэр (3) саступіў у другім коле сёлетняга турніру ўкраінцу Сяргею Стахоўскаму з лікам 7:6, 6:7, 5:7, 6:7.
Федэрэр выбыў з турніру «Вялікага шлема» раней чвэрцьфіналу упершыню больш чым за дзевяць гадоў — апошні раз такое здаралася са швейцарцам на «Ралан Гарос» -2004, калі ён у трэцім раўндзе саступіў Густаву Куэртэну.

Да сённяшняга дня ў актыве 31-гадовага Федэрэра была серыя з 36-цімэйджар-чвэрцьфіналаў.

Акрамя таго, 17-разовы чэмпіён турніраў «Вялікага шлема» пацярпеў паразу ад гульца, які не ўваходзіць у Топ-100, упершыню з вясны-2005, калі ў Монтэ-Карла прайграў Рышару Гаске, які займаў тады 101-е месца рэйтынгу АТР, паведамляе sports.ru

27-гадовы Стахоўскі — уладальнік чатырох тытулаў АТР і экс-31-я ракетка свету — на гэтым тыдні займае 116-е месца сусветнай класіфікацыі.

Нагадаем, што іспанец Рафаэль Надаль — пераможца «Ралан Гарос» — выбыў у першым коле Уімблдона (прычым сёння яго крыўдзіцель Стыў Дарсіс зняўся з турніру).

Пакінулі турнір таксама Марыя Шарапава (прайграла сёння Мічэл Ларчэр дэ Брыту з Партугаліі — 3:6, 4:6) і Вікторыя Азаранка (беларуска знялася перад матчам 2-га кола).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?