У Магілёве масавым затрыманнем скончылася святкаванне дня народзінаў моладзевай актывісткі Таццяны Буланавай.

Паўтара дзесяткі запрошаных гасцей сабраліся ў леса‑паркавай зоне на ўскраіне горада. Але паспелі маладзёны толькі распаліць вогнішча — 8 байцоў зводнай роты хуткага рэагавання пад кіраўніцтвам маёра Сяргея Андрэенкі нечакана блакавалі іх ды пачалі даглядаць уласныя рэчы. Палове ўдзельнікаў імпрэзы ўдалося ўцячы, яны збеглі глыбока ў лес. Астатніх міліцэйскім аўтобусам даставілі ў РАУС Магілёўскага раёна. Пры затрыманні маёр Андрэенка некалькі разоў ударыў мясцовую журналістку Ганну Ільіну.

У пастарунку напрацягу трох гадзінаў доўжылася разбіральніцтва, але міліцыянты так і не здолелі сфармуляваць склад правапарушэння затрыманых. У выніку, дадаткова быў выкліканы супрацоўнік МНС, які склаў пратакол па факце распальвання вогнішча ў неадпаведным месцы.

Таццяна Буланава звязвае здарэнне з праслухоўваннем тэлефонаў апазіцыянераў. Бо ўсім гасцям, што спазняліся, яна праз тэлефон падрабязна тлумачыла маршрут руху. Але хутчэй за ўсіх да месца збору дабраліся спецназаўцы.

Аляксандар Буракоў, Радыё Рацыя

30 студзеня каля 11 гадзін вечара супрацоўнікамі асіповіцкай міліцыі быў затрыманы Старшыня Асіповіцкай суполкі незарэгістраванай арганізацыі Моладзь БНФ Арцём Дубскі. Хлопца затрымалі на выхадзе зь цягніку й прапанавалі прайсьці ў пастарунак у якасьці сьведкі. Арцём адмовіўся.

Як паведамляе прэсавая служба Моладзі БНФ, міліцыянты «запіхалі» актывіста ў пастарунак ды склалі пратакол асабістага дагляду, крыху пазьней пратакол выманьня асабістых рэчаў: газету «Права на Волю», кнігу П.Севярынца «Лісты зь лесу», 44 значыкі «За Свабоду». Як патлумачылі міліцыянты рэчы адправяць на экспэртызу на зьмест зьнявагі гонару ды годнасьці прэзідэнта Беларусі. Арцёма Дубскага адпусьцілі ў 01.15 .

«Вясна»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0