Сёньня ў Манака прайшло лёсаваньне першага раўнду Кубку ЎЭФА.

Барысаўскі БАТЭ, які вылецеў з розыгрышу Лігі чэмпіёнаў, сустрэнецца з гішпанскім «Вільярэалам». Першая гульня адбудзецца 20 верасьня на хатнім стадыёне клюбу «Эль-Мадрыгал». Праз два тыдні каманды пераедуць у Беларусь, пакуль незразумела, ці яны будуць гуляць у Менску, ці ў Барысаве.

Клюб «Вільярэал». Паўтара году таму дайшоў да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў, дзе саступіў «Арсэналу». Сёлета ў чэмпіянаце краіны яны сыгралі толькі адзін матч, у якім разграмілі «Валенсію» — 3:0. У нядзелю гуляюць з мадрыдзкім «Рэалам». За «Вільярэал» гуляюць такія зоркі сусьветнага футболу, як Хуан Рыкельме, Ён‑Даль Томасан, Рабэр Пірэс, Ніхат. У камандзе багата гульцоў з Паўднёвай Амэрыкі, а трэніруе клюб вядомы чылійскі спэцыліст Мануэль Пэлегрыні. Вясёлы футбол забясьпечаны.

З камандамі з Гішпаніі беларусы гулялі ў далёкім 1988 г. Менскае «Дынама» ў 1/8 фіналу Кубку кубкаў перамагло «Рэал Сасьедад» (Сан‑Сэбасьцян).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?