Грамадства11

У Мінску затрыманыя лідар прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка і трое журналістаў

Старшыня РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка затрыманы супрацоўнікамі міліцыі па шляху ў гандлёвы цэнтр «Паркінг» у Мінску.
Як паведаміў актывіст «Перспектывы» Вячаслаў Піліпук, затрыманне адбылося каля 12.30. Разам з Шумчанкам затрыманыя карэспандэнт «Радыё Свабода» Ігар Карней і яшчэ два журналісты. Па інфармацыі «Беларускай асацыяцыі журналістаў», адзін з іх — журналіст газеты «Народная воля» Алесь Сівы, журналістка Tut.by Наталля Касцюкевіч.

Як распавёў Піліпук, Шумчанка разам з журналістамі ехаў да ГЦ на машыне ад рынку «Ждановічы». Па шляху аўтамабіль спынілі супрацоўнікі, як мяркуецца, Савецкага РУУС. Цяпер Шумчанка не выходзіць на сувязь і не адказвае на званкі.

Нагадаем, 27 чэрвеня на рынках і ў гандлёвых цэнтрах Беларусі адбываецца аднадзённая забастоўка прадпрымальнікаў,
якія выступаюць супраць увядзення 1 ліпеня патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы лёгкай прамысловасці». Рашэнне правесці папераджальны страйк прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу прынялі на форуме прадпрымальнікаў 24 чэрвеня ў Мінску, арганізаваным РГА «Перспектыва».

Прадпрымальніцкія страйкі праходзяць у Магілёве, Гомелі, Полацку, Касцюковічах і Баранавічах. У Мінску, паводле яго інфармацыі, зачыненыя як мінімум нехарчовыя шэрагі рынку «Ждановічы» і ГЦ «Паркінг».

Сёння раніцай на «Ждановічах» адбыўся сход каля 400 страйкоўцаў-прадпрымальнікаў, якія абмеркавалі бягучую сітуацыю разам з кіраўніцтвам рынку і начальнікам аддзела гандлю і паслуг адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска Наталляй Хмяльніцкай.

Прыкладна ў 11.40, пасля завяршэння сходу на «Ждановічах» да Шумчанкі, паводле яго слоў, падышоў намеснік начальніка Цэнтральнага РУУС Мінска Шарамецьеў і прапанаваў яму прайсці ў міліцэйскі пункт, размешчаны на тэрыторыі рынку, для размовы.

Шумчанка пацікавіўся, ці затрымліваюць яго, на што супрацоўнік міліцыі адказаў адмоўна. Пасля гэтага Шумчанка адмовіўся пайсці з ім і разам з журналістамі пакінуў рынак.

Пасля 14:00 журналістаў адпусцілі.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства10

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанін выпадкова тыркнуў пальцам у вока знаёмай, а тая ў адказ ткнула яму ў бок нажом1

Беларусы ў Літве сталі значна часцей атрымліваць пашпарт замежніка1

Кітайскія аўтамабілі-гібрыды моцна апраменьваюць карыстальнікаў5

У краіне будзе яшчэ адзін спартыўны канал: яго запускае СТВ1

Першага намесніка начальніка Белчыгункі Дулуба асудзілі на 10 гадоў калоніі

УСУ: Сітуацыя на Дабрапольскім кірунку стабілізуецца

Аўтобусныя рэйсы Вільня — Мінск: Літва скарачае колькасць маршрутаў — у чым прычына?4

Беларускія бронемашыны «Кайман» паказалі на парадзе ў Беніне

Стаў вядомы час заўтрашняй сустрэчы Пуціна і Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства10

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць