У Баранавічах у аднадзённай рэспубліканскай забастоўцы прадпрымальнікаў бяруць удзел прыкладна 3 тыс. чалавек, паведаміў мясцовы актывіст РГА «Перспектыва» Мікалай Чарнавус.
«Забастоўку падтрымалі прадпрымальнікі рынку „Палескі“ і кааператыўнага рынку, а таксама шэрагу магазінаў горада, — паведаміў Чарнавус.— Група прадпрымальнікаў сёння хадзіла ў гарвыканкам, каб выказаць пратэст супраць увядзення патрабаванняў тэхрэгламенту Мытнага саюза. Там нам заявілі, што пытанне вырашаецца ў Міністэрстве эканомікі. На што мы адказалі: праблему прадпрымальнікаў па сертыфікатах яно не здымае».
Як паведаміў адзін з пінскіх прадпрымальнікаў, у горадзе 27 чэрвеня праводзяць забастоўку больш як 500 прадпрымальнікаў рынку, размешчанага на вуліцы Ленінградскай.