Разгляд справы адбываецца ў закрытым рэжыме, таму дагэтуль невядома, ці змененая абвінавачванне актывісту і якое пакаранне запрасіў пракурор. Аднак стала вядома, што прысуд Андрэю Гайдукову агучаць 1 ліпеня ў 11.00. Агалошванне прысуду адбудзецца ў адкрытым рэжыме.
23-гадовага актывіста з Наваполацка вінавацяць паводле двух артыкулаў: часткі 1 артыкула 14 — «Замах на злачынства» і часткі 1 артыкула 356 — «Здрада дзяржаве».
19 чэрвеня старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валер Вакульчык заявіў пра тое, што ў дачыненні да Гайдукова можа быць зменены артыкул, паводле якога хлопца вінавацілі ад пачатку.