Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура на наступным тыдні наведае Беларусь. Пра гэта Мадура заявіў 26 чэрвеня ў эфіры лацінаамерыканскага тэлеканала Telesur.
Па словах прэзідэнта, падчас візіту плануецца падпісанне дакументаў па вытворчасці сельгастэхнікі.
«Мы заедзем у Беларусь з тым, каб заключыць важнае пагадненне па ўборачнай і іншай тэхніцы», — сказаў ён.
Па словах Мадуры, Мінск ён наведае адразу пасля таго, як завершыць ўдзел у саміце Форуму краін — экспарцёраў газу, які пройдзе 1–2 ліпеня ў Маскве.