Вядучая фестывальнай праграмы Ганна Хітрык.

Вядучая фестывальнай праграмы Ганна Хітрык.

У Мінску пачаўся фестываль беларускамоўнай рэкламы AD.NAK! — сёння стануць вядомыя імёны аўтараў найлепшай рэкламы 2012 года. Па словах арганізатараў фэста — беларускамоўнасць у рэкламным бізнэсе застаецца ў трэндзе, і нават калі колькасць конкурсных прац не павялічваецца, то якасць расце.

AD.NAK традыцыйна праходзіць у адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў — афіцыйны пачатак, а 18-й гадзіне, аднак госці фэсту (з тузін беларускіх музыкаў ад Паліны Рэспублікі да Алега Хаменкі), удзельнікі і журы сабраліся яшчэ за гадзіну да афіцыйнага пачатку.

«Сёлета на фэст паступіла 314 работ ад 105 удзельнікаў, — кажа кардынатар праграмы „Будзьма“ Алена Макоўская. — Гэта трохі болей чым у мінулым годзе, аднак тут варта заўважыць, што на чацвёртым фэсце разглядаліся толькі тыя працы, якія былі створаны цягам 2012 года. Да таго ж, найважнейшым крытэрам застаецца не колькасць працаў, а іх якасць».

Сёлета журы прысудзіла два Гран-пры, апроч таго шэсць працаў атрымалі першае месца ў розных катэгорыях.

Фестываль пачаўся з выступу акцёраў, апранутых у залацістыя строі, у венецыянскім стылі. Вядуць фестываль Ганна Хітрык і Павел Харланчук. На фестываль сабралася не меней за 200 чалавек. Цяпер госці перамясціліся ў залу цэнтра імя Раў, дзе да 23.00 і пройдзе фінальны дзень фэста.

Сталі вядомыя першыя намінанты — AD.NAK, што праўда, першых месцаў пакуль не было.
У намінацыі «Друкаваная і вонкавая рэклама» перамагла серыя плакатаў «Ахова птушак Бацькаўшчыны», якая ўжо паспела выклікаць абмеркаванне. У намінацыі PR перамог праект Think Hundai — стылёвая аўтамабільная рэклама. А вось у намінацыі «Радыё- і аўдыёрэклама» вызначыць пераможцаў не атрымалася. Варта заўважыць, што сам фестываль праходзіць у найлепшых еўрапейскіх традыцыях — з музычнымі выступамі ад вядомых беларускіх музыкаў, конкурсамі для гледачоў (кшталту, знайдзі QR-код) і вялікім наплывам беларускіх селебрыціс.
Першае Гран-пры фестывалю атрымаў Зміцер Бейнарт-Саладуха за праект Kraj-by, створаны адмыслова для кампаніі «Будзьма». Другое гран-пры фестываля атрымана ў намінацыі «Беларускаарыентаваны праект». Гэта парцаляна ручной працы Karali, створаная Галінай Яшчанка і Вольгай Раманюк.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?