У першай чвэрці склалася ўражанне, што нічога асаблівага турчанкі не ўяўляюць. І з гэтай зборнай можна гуляць. Суперніцы, канечне, ад самага пачатку выйгравалі. У другой чвэрці быў момант, калі нашы прайгравалі ўсяго адзін пункт (15:16).
На гэтым і здарыўся чорны адрэзак для зборнай нашай краіны. Турцыя набрала 15 пунктаў, Беларусь — 0. Вярнуцца ў бой пасля такога накдаўна было крайне цяжка.У пэўныя перыяды перавага турчанак таяла да 4 пунктаў, аднак у вырашальныя моманты беларускі самі аддавалі перавагу.
Дзіўнай была рэакцыя каментатара Аляксея Пынцікава, які некалькі неадназначных рашэнняў арбітраў трактаваў ледзь не як сусветную змову супраць зборнай Беларусі. «Не хочуць нашых бачыць у паўфінале», — хто не хоча, Пынцікаў не тлумачыў.
Насамрэч усё было вельмі проста. Беларускі ў гэты дзень былі проста слабей за суперніц. Самай выніковых у нашых стала Кацярына Сныціна — 12 пунктаў.Беларусь прайграла, але не пазбавілася шанцаў трапіць на чэмпіянат
Заўтра а 15:00 нашы згуляюць са зборнай Швецыі.Гэта будзе міні-турнір камандаў, што занялі 5-8-я месцы. Пераможца пары згуляе за 5-е месца са зборнай Чэхіі.