Пасольству Беларусі ў Літве 27 чэрвеня ўручана афіцыйная нота наконт устаноўленага ў Гродзенскай вобласці ачага афрыканскай чумы свіней, паведамляепрэс-служба літоўскага Міністэрства замежных спраў.
«Прымаючы да ўвагі верагодныя пагрозы ў сувязі з магчымым распаўсюджваннем афрыканскай чумы свіней, у ноце патрабуецца неадкладна падаць падрабязную інфармацыю пра ўспышку захворванняў і захады Беларусі для таго, каб не дапусціць далейшага распаўсюджвання», — гаворыцца ў паведамленні.