Падазраванаму ў датычнасці да арганізацыі выбухаў на Бостанскім марафоне Джахару Царнаеву прад'яўленыя 30 пунктаў абвінавачвання.
Як паведаміла федэральная пракуратура, сярод іншага ён абвінавачваецца ва ўжыванні зброі масавага паражэння.
У выніку выбухаў ля фінішнай рысы марафона ў Бостане ў красавіку гэтага года загінулі тры чалавекі, больш за 250 атрымалі раненні.
Калі віна Джахара Царнаева будзе даказана, яму можа пагражаць смяротнае пакаранне.