Як паведамляе прэс-служба віцебскай міліцыі, у мэтах эканоміі сіл і часу грамадзян

з 1 ліпеня падраздзяленнямі па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў аказваецца новая паслуга па інфармаванні грамадзян з дапамогай SMS-паведамлення на мабільны тэлефон пра гатоўнасць дакумента
(пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, віду на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, праязнога дакумента) да выдачы.

Кошт паслугі 1000 рублёў за паведамленне.

Для аказання паслугі па SMS-інфармаванні неабходна ў заяве на выдачу (абмен) адпаведнага дакумента ўказаць поўны нумар мабільнага тэлефона (+375 *********), на які будзе дастаўлена паведамленне, і прадставіць квітанцыю аб аплаце паслугі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0