Бацька экс-супрацоўніка ЦРУ Эдварда Сноўдэна назваў умовы, пры выкананні якіх яго сын гатовы вярнуцца ў ЗША, паведамляе Reuters.

Так, Сноўдэн хоча знаходзіцца на волі аж да суда, а таксама не хоча, каб да яго справы была прыменена пастанова, якая забараняе яго асвятленне ў прэсе. Акрамя таго, Сноўдэн хоча самастойна выбіраць месца, дзе будзе праводзіцца суд.

Бацька Сноўдэна таксама заявіў, што яго сын стаў ахвярай маніпуляцыі з боку розных дзяржаў і арганізацый, сярод якіх і Wikileaks.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?