Гэта здарылася раніцай 27 чэрвеня, паведамляе сайт ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці.

Кіроўца на канцавым пункце маршруту «Слонім-Ліда» высадзіў пасажыраў на аўтавакзале. Пасля чаго паехаў у адстойнік для запаўнення неабходных дакументаў. Як раз у гэты момант у некалькіх метрах перад «МАЗам» ішла жанчына. Габарыты аўтобуса перашкодзілі дасведчанаму кіроўцу ўбачыць яе на сваім шляху. Ён адчуў нядобрае, калі пацярпелая апынулася пад аўтобуса. Каб вызваліць жанчыну, аўтобус прыйшлося падымаць дамкратамі. Траўмаваную пенсіянерку шпіталізавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?