У суботу, 29 чэрвеня, актыўны атмасферны фронт абумовіць на тэрыторыі Беларусі няўстойлівае надвор'е. На большай частцы краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У асобных раёнах — моцныя залевы, днём град.

Вецер пераменных напрамкаў умераны, днём пры навальніцах месцамі — шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +12 .. +18°С, па ўсходзе да +20°С, максімальная днём ад +19°С па захадзе, да +31°С па ўсходзе краіны.

У нядзелю, 30 чэрвеня, надвор'е па-ранейшаму будзе няўстойлівым. Ноччу па паўночна-ўсходняй палове, днём у асобных раёнах нашай краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы, днём па Віцебскай вобласці чакаюцца моцныя дажджы, магчымы град.

Вецер паўночна-заходні ўмераны, днём пры навальніцах — шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +10 .. +15°С, па ўсходзе +16 .. +19°С, максімальная днём +19 .. +26°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?