Цяпер на «чэсных» і «нячэсных» падзялілілі пісьменьнікаў. Афіцыйны Саюз беларускіх пісьменьнікаў налічвае 582 сябры, а для стварэньня альтэрнатыўнага пісьменьніцкага саюзу ледзь нашкрэблася некалькі дзясяткаў. Затое сабраліся з размахам, не абы-дзе, а ў Палацы прафсаюзаў, і ўжо бяз лішніх вушэй пачалі бэсьціць адсутных. Галоўным абвінавачаньнем было тое, што СБП кінуўся ў палітыканства і не напісаў ніводнай значнай кнігі. Тое, што самі выступоўцы нічога не напісалі, прайшло незаўважаным. Але ж хіба маглі яны прызнаць «значнай» гістарычную трылёгію Вольгі Іпатавай «Альгердава дзіда»? Вось калі б яна раман «Прэзыдэнцкая клюшка» напісала… Ці каб Уладзімер Арлоў пра Шклоў напісаў. Вось тады б…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?