У заходніх штатах ЗША працягваецца рэкордная спякота, якая можа пабіць абсалютны максімум тэмпературы, зафіксаваны на Зямлі з моманту пачатку назіранняў.

У Феніксе, сталіцы штата Арызона, тэмпература ў пятніцу паднялася да 47 °С. У каліфарнійскай Даліне Смерці тэмпература дасягнула 51°С.

Чакаецца, што спякота не спадзе да канца выходных. У гарадах задзейнічалі так званыя "ахаладжальныя цэнтры", абсталяваныя кандыцыянерамі.

Улады асцерагаюцца, што спякота выкліча затрымкі ў авіязносінах.

Большасць авіялайнераў могуць лётаць пры тэмпературы да 52 °С, але тэмпература вышэй за 47 °С стварае неспрыяльныя ўмовы для ўзлёту.

Прадстаўнік авіякампаніі US Airways заявіў, што кампанія вядзе назіранне за ўмовамі надвор'я ў Феніксе.

Дзеючы рэкорд тэмпературы на Зямлі быў зафіксаваны ў Даліне Смерці ў Каліфорніі ў 1913 годзе і склаў 56,7 °С. Аж да 2012 года лічылася, што рэкорд (58 °С) быў зарэгістраваны ў горадзе Азізія на поўначы Лівіі, аднак Сусветная метэаралагічная арганізацыя адмовілася прызнаваць гэты рэкорд, паказваючы на выкарыстанне ў дадзеным выпадку неправераных сродкаў вымярэння тэмпературы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?