Парывісты вецер у нядзелю 30 чэрвеня, паваліў у Маскве каля шасцідзесяці пяці дрэў.

На паўднёвым захадзе Масквы ўпала дрэва і забіла 25-гадовую дзяўчыну. Акрамя таго, дрэвы двойчы падалі на шляху Філёўскай лініі маскоўскага метро, ​​і гэта прыводзіла да збояў ў руху цягнікоў.

Цэнтр расійскай сталіцы затапіла з-за моцнага дажджу. Падтопленымі апынуліся вуліцы і некаторыя падземныя пераходы ў цэнтры горада.

На Садовым кальцы з-за моцнага ветру пачалі падаць рэкламныя шчыты і агароджы, а з дамоў паляцела тынкоўка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?